Театры

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

 

Адрес: ул. Кропоткина, 44 Посмотреть на карте, Показать на карте

Телефон: (017) 385-97-51 (касса), 237-46-56 (литчасть), (029) 154-04-44

Время работы: касса: вт-пт 12:00 - 19:00, сб-вс 14:00 - 19:00

УВАГА! Тэатр беларускай драматургіі прапануе паслугу – браніраванне квіткоў на спектаклі па тэлефонах: 8017-385-97-51, 8029-154-04-44. Выкупіць квіткі трэба на працягу 3-х дзён з моманту іх заказу.

Каса працуе:

12:00-19:00 (аўт.-пт.), 14:00-19:00 (сб., ндз.), выхадны – панядзелак.

Тэл.: 385-97-51 (каса), 8029-154-04-44 (для даведак).

***

Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе дзеля аказання практычнай дапамогі пачынаючым беларускім драматургам у справе спасціжэння законаў сцэны. Першым кіраўніком тэатра стаў заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Мазынскі.

Тэатр беларускай драматургіі – творчая адзінка, што ўвесь час развіваецца, яго мэта – на высокім ўзроўні ўдзельнічаць у працэсах развіцця нацыянальнай культуры, у прымнажэнні гуманістычных і дэмакратычных каштоўнасцяў у сучасным.

Сёння дырэктарам Тэатра беларускай драматургіі з’яўляецца Карачэўскі Уладзімір Міхайлавіч, мастацкі кіраўнік – лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гарцуеў.

Тэатру прысвоена ганаровае званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Комментарии powered by Disqus